культура

Канферэнцыя пра дзіўнае ў мове, літаратуры, культуры

Опубликовано: 2.9, 2015 -- pasha

Канферэнцыя, якая пройдзе 5-7 лістапада 2015 года ў Варшаве (Польшча), запрашае даследчыкаў, каб расказаць пра звышнатуральнае ў мове, літаратуры, культуры.

Прыкладныя напрамкі дыскусіі і дакладаў:

-дзіўныя геаграфіі;

-дзіўныя тэхналогіі;

-дзіўныя і візуальныя тропы;

-звышнатуральнае і посткаланіялізм;

-дзіўнае і квір-даследаванні.

Арганізатары таксама вітаюць уласныя прапановы ўдзельнікаў і запрашаюць даследчыкаў з розных сфер: псіхалогіі, сацыялогіі, антрапалогіі, літаратуры і лінгвістыкі.

Як падаць заяўку

Каб стаць удзельнікам, трэба даслаць апісанне дакладу (да 200 слоў) і кароткую біяграфію на адрас uncanny.conf@gmail.com.

Дэдлайн – 15 верасня 2015 г.

Лепшыя даклады будуць апублікаваны ў зборніку канферэнцыі.

Падрабязнасці – па спасылцы.

http://adukacyja.info/a_post/kanfyerencyya-pra-dziwnaye-w-movye-litaratury-kultury/

Категории: 

Вікіфікацыя ў Дзень ведаў

Опубликовано: 24.8, 2015 -- karen_eliot

У Дзень ведаў мы адмыслова збіраемся, каб абмеркаваць новыя магчымасці развіцця ведаў у сучасным грамадстве. І робім акцэнт на веды на беларускай мове.

А калі больш дакладна: Фаланстэр ладзіць сустрэчу і майстар-клас па Вікіпедыі 1 верасня, а 18.00, у Музеі гісторыі беларускага кіно.

Пытанні сустрэчы датычацца прынцыпаў працы Вікіпедыі, яе супольнасці, далейшага развіцця адкрытых праектаў. А таксама брашуры, якая будзе дапамагаць пачаткоўцам далучыцца да вікі-актыўнасці.

Падрабязней тут.

Время события: 
Вторник, Сентябрь 1, 2015 - 18:00 до 20:00
Место: 
Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова 4
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

Семінар-майстэрня: як культура трансфармуе соцыум

Опубликовано: 15.7, 2015 -- pasha

ЕўраБеларусь запрашае актывістаў і лідараў беларускіх культурніцкіх арганізацый прыняць удзел у адмысловым выязным семінары-майстэрні “Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і нявыкарыстаныя магчымасці”.

Семінар адбудзецца 14-16 жніўня 2015 г. на базе пад Менскам.

Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах майстэрні:

-культурная разнастайнасць, доступ да аўдыторыі, ахова і ревіталізація культурнай спадчыны;

-роля і месца культуры ў агульных працэсах трансфармацыі грамадства і грамадзянскай супольнасці;

-выкарыстанне Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» i iншых мiжнародных механiзмаў як сродка грамадскага кантролю і ўплыву на палітыку ў сферы культуры;

-актуальныя інавацыйныя сродкі дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія могуць быць запатрабаваныя і эфектыўныя ў беларускай сацыяльна-культурна-палітычнай прасторы;

-магчымасці распаўсюду інфармацыі і выхаду на шырокія мэтавыя групы;

-праектнае планаванне і праектны мэнэджмент для суб’ектаў сферы культуры.

Падчас семінара-майстэрні будуць арганізаваныя майстар-класы, экспертныя сустрэчы і дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі грамадскага сектару і культурніцкай сферы ў Беларусі.

Удзельнікі семінара-майстэрні:

-прадставяць свае ідэі і бачанне рэформ і дзеянняў сродкамі культуры на карысць беларускага грамадства;

-распрацуюць папярэднія ідэі праектаў і абмяркуюць іх з адпаведнымі экспертамі;

-больш глыбока азнаёмяцца і засвояць магчымасці канвенцыі ЮНЕСКА і яе рэгулярнага маніторынгу;

-пабудуюць сваю сетку прафесійных кантактаў з арганізацыямі і экспертамі, што працуюць у разнастайных полісі зонах беларускай культурніцкай прасторы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, праезд.

Ахвотныя да ўдзелу ў семінары-майстэрні мусяць даслаць да 3 жніўня 2015 г. запоўненую анкету-заяўку на адрас eurobelkultura@gmail.com.

Падрабязнасці на сайце eurobelarus.info.

http://adukacyja.info/a_post/syeminar-maysternya-yak-kultura-transfarmuye-socyum/

Категории: 

Публічная лекцыя Тэры Сандэла

Опубликовано: 31.10, 2014 -- pasha

Лятучы Універсітэт і Цэнтр Еўрапейскай Трансфармацыі запрашаюць на сустрэчу з культуролагам Тэры Сандэлам “Культура як узнаўляльны рэсурс. Трансфармуючая роля культуры ў ЕС”. Мерапрыемства праводзіцца ў межах серыі публічных лекцый “Urbi et Orbi”.

Пытанне “Ці магчыма кіраваць культурай?” сёння змянілася пытаннямі “Як кіраваць культурай?” і “Як неабходна мысліць культуру, каб кіраваць?” Культура стала нязменнай часткай стратэгіі развіцця краін. Калі ў Рымскай дамовe панятак культуры нават не згадваецца, то ў 2000-я гг. распрацоўваюцца стратэгіі доўгатэрміновага развіцця ў сферы культуры – “Еўрапейскі парадак дня для культуры ў свеце, які глабалізуецца” і Лісабонская стратэгія, дзе “творчасць” выступае асновай сацыяльных і тэхнічных інавацый і ключавым фактарам росту, а культура з'яўляецца крыніцай творчасці.

Як у гэтых дакументах адлюстроўваецца новая тэхналагічная рэвалюцыя, устаноўкі мультыкультуралізму, суадносіны дамінуючых і субкультурных тэндэнцый, сціранне межаў паміж «высокай» і «нізкай» культурай? Як у еўрапейскіх краінах з вузкай прафесійнай сферы культура становіцца скразным рэсурсам жыццядзейнасці грамадства? Як адбываецца трансфармацыя культуры ад элітарнага баўлення часу да паўсядзённых практык большасці? Як змяняецца статус культуры ад «раскошы, якая патрабуе падтрымкі» да асновы эканамічных і сацыяльных інвестыцый?

Ці можа досвед Еўропы быць карысным у кіраванні культурай у Беларусі - разважае брытанскі культуролаг Тэры Сандэл, дырэктар Cultural Futures LLP, старэйшы навуковы супрацоўнік Saint Antony's College Оксфардскага універсітэта і старэйшы саветнік Праграмы ЕС па культуры ў межах Усходняга партнёрства.

Лекцыя адбудзецца 31 кастрычніка а 19.00 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а).

Уваход вольны.

http://adukacyja.info/news/interesting/2328-urbi-orbi-lecture-sandel.html

Время события: 
Пятница, Октябрь 31, 2014 - 19:00
Место: 
Мінск, пр. Незалежнасці, 37а (галерэя «Ў»)
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

TEDxNiamiha

Опубликовано: 4.10, 2014 -- pasha

4 октября 2014 года в бизнес-клубе IMAGURU состоится TEDxNiamiha – вторая «живая» конференция, организованная в Минске по стандартам и в стиле TED. Наш город снова присоединяется к глобальной миссии распространения идей, меняющих мир. Тема локальной конференции TEDxNiamiha - «Идеи, опыт, действия».

«Кто будет выступать в этот раз?» - об этом организаторов начали спрашивать задолго до того момента, когда, по правилам TEDx, они могут раскрыть детали предстоящего события. Сегодня мы можем это сделать!

Итак, TEDxNiamiha – это шесть белорусских спикеров, которые выступят перед 100 зрителями с презентацией собственной идеи.

Андрей Лавриненко (прикладная физика) - доктор физико-математических наук, доцент. Работает в датском техническом университете, занимается нанофотоникой. В 2008 году создал и возглавил группу по метаматериалам, сотрудники которой разрабатывают и исследуют материалы с принципиально новыми свойствами. Работы в этой области могут претендовать на получение Нобелевской премии.

Андрей Беловешкин (медицина) - врач, кандидат медицинских наук. Обучает людей активно управлять ресурсами здоровья.

Александр Черноокий (математика, статистика) - математик-программист. Несмотря на работу в сфере формул и кодов, умеет сложные вещи объяснить простым языком.

Андрей Азаров (кулинария) - дизайнер, блогер, кулинар. В своей деятельности Андрей гармонично сочетает профессиональные интересы - дизайн мультимедиа - с хобби: кулинария, путешествия. С 2006 ведет собственный кулинарный блог, где собирает традиционные рецепты из разных стран и создает видео-уроки приготовления блюд по этим рецептам.

Руся (музыка и культура) – певица, работает в стиле фолк-музыки. В 2005 году стала «рок-князёўнай» на музыкальном конкурсе «Рок-каранацыя». Создательница сольного проекта Shuma, в котором сочетает фольклорные композиции с электронной музыкой. Совместно с исследователями этнографии Shuma составили коллекцию традиционных символов Беларуси с указанием их значения.

Александр Сорокоумов (личная эффективность) - консультант по управлению, модератор стратегических сессий, автор книг «Стратегии успеха в эпоху перемен. Коучинг игроков в бизнесе» и «Трансформация бизнеса».

Мы пригласили именно этих людей выступить на TEDxNiamiha потому, что они и их идеи в полной мере соответствуют критериям TEDx: инновации, необычный взгляд на обычные вещи и вдохновляющая личная история. 4 октября каждый из шести спикеров продемонстрирует это всем нам!

Конференция TEDxNiamiha будет проходить на русском и белорусском языках. В перерывах зрители смогут лично пообщаться со спикерами в непринужденной атмосфере, за которую мы так любим бизнес-клуб IMAGURU.

На «живой» конференции TEDxNiamiha смогут присутствовать лишь 100 зрителей.

Однако тем, кто не попал в число счастливых обладателей билетов, не стоит отчаиваться! Ведь главная цель TED – это распространение достойных идей, поэтому онлайн трансляция конференции будет организована на канале TEDxNiamihaonline.

Генеральный партнер TEDxNiamiha - EPAM System (Беларусь). А это всегда не только финансовая поддержка, но и внимательное отношение ко всем потребностям при организации конференции.

Стоимость: 200 000 бел.руб

Идеи, высказанные на TED, меняют мир! Приглашаем всех присоединиться к этому захватывающему событию!

Официальная страница события на сайте TED http://www.ted.com/tedx/events/12851

http://imaguru.co/ru/events/tedxniamiha

Время события: 
Суббота, Октябрь 4, 2014 - 14:00
Место: 
Минск, ул. Фабрициуса, 4 (безнес клуб IMAGURU)
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

Семінар “Праектаванне і мэнэджмэнт у сферы культуры”

Опубликовано: 24.1, 2014 -- pasha

Семінар прысвечаны мэнэджмэнту ў сферы культуры і пабудаваны на сучасных беларускіх і замежных прыкладах. На сустрэчы будзе разбірацца ўвесь цыкл рэалізацыі праекта, спецыфіка культурніцкай сферы, падводныя камяні беларускіх рэалій, а таксама фінансавыя аспекты пытання.

У другой частцы мерапрыемства будзе мажлівасць абмеркаваць праекты ўдзельнікаў, дэтальна разабраць некаторыя з іх, задаваць пытанні, і, вядома ж, знайсці аднадумцаў.

Падчас семінару вы таксама даведаецеся, як выкарыстоўваць платформу www.talaka.by для рэалізацыі вашых праектаў.

Сустрэчу праводзіць Надзея Ількевіч, МА in Cultural Management, мэнэджэр культурніцкіх праектаў, эксперт www.talaka.by.

Семінар адбудзецца 24 студзеня з 18 да 21 гадзін. Месца правядзення паведамляецца пасля рэгістрацыі.

Для ўдзелу неабходна прайсцi рэгістрацыю, паколькі колькасць месцаў абмежаваная.

http://adukacyja.info/news/interesting/1629-talaka-by.html

Время события: 
Пятница, Январь 24, 2014 - 18:00 до 21:00
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

Навучальны курс “COOL’турніцкі аналітык”

Опубликовано: 23.3, 2013 -- pasha

Курс “COOL’турніцкі аналітык” дазволіць набыць і засвоіць практычныя веды па стварэнні тэкстаў пра культуру ў розных жанрах: рэцэнзія, нарыс, эсэ, артыкул, каментар.

Курс разлічаны на тых, хто ўжо робіць самастойныя крокі ў журналістыцы і мае вялікае жаданне стаць запатрабаваным журналістам з адметным аўтарскім стылем.

Даследчыкі мастацтва, культурніцкія аглядальнікі, вядучыя выкладчыкі творчых ВНУ краіны запрашаюць на курс, дзе падзеляцца практычным досведам у аналізе тэндэцый, мастацкіх твораў і падзей, стварэнні стратэгій развіцця культуры.

Тэатр, кіно, музыка, літаратура, жывапіс — адмыслоўцы сваёй справы дадуць тэарэтычную базу і практычныя парады маладым беларускім аналітыкам культуры.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

-разнастайнасць і адметнасць жанраў культурніцкай аналітыкі;

-спецыфіку падачы матэрыялаў, прысвечных культуры;

-як «фільтраваць» тэматычных экспертаў і асобаў, да якіх найлепш звяртацца па пэўны каментар;

-як выбудоўваць свае тэксты паводле правілаў.

Удзельнікі будуць умець:

-абіраць вартыя і актуальныя падзеі, асобы, творы і тэмы;

-выкрышталізоўваць унікальныя ідэі;

-карыстацца прафесійнымі прыёмамі для стварэння «wow-эфекту» пры напісанні культурніцкіх тэкстаў;

-выпрацоўваць канцэпцыю падачы матэрыялу;

-аналізаваць сітуацыю ці твор у культурніцкім кантэксце і ў параўнанні;

-выкарыстоўваць заходнія тэхнікі і практыкі аналізу культуры.

Да ўдзелу запрашаюцца: журналісты-пачаткоўцы, студэнты факультэтаў журналістыкі альбо выпуснікі школ маладога журналіста, а таксама студэнты з творчых ВНУ Мінска і рэгіёнаў, таксама маладыя літаратурныя, кіна- і тэатральныя крытыкі і знаўцы.

Найлепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

Апісанне курса.

Курс “COOL’турніцкі аналітык” доўжыцца з 23.03.2013 па 18.05.2013.

Курс складаецца з васьмі заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з вядомым прафесіяналамі ў сферы культурніцкай аналітыкі.

Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 15.00 да 18.00.

Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе «COOL’турніцкі аналітык» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «COOL») да 15 сакавіка.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1.Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2.Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

http://baj.by/be/node/19620?t=1361990831

http://adukacyja.info/news/projects/1064-coolturnicki-analityk.html

Время события: 
Суббота, Март 23, 2013 - 16:00 до 19:00
Место: 
Мінск, Беларусь
Тип события: 
Внешнее событие

Семінар "Фінансавая устойлівасць культурных арганізацый і ініцыятыў у Беларусі"

Опубликовано: 25.1, 2013 -- pasha

З 25 па 27 студзеня 2013 года ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” у рамках праекта ArtPlatform пройдзе міжнародны трохдзённы семінар для культурных аператараў, арт-мэнэджэраў культурных інстытуцый і ініцыятыў Беларусі.

У апошнія гады ў Беларусі з’яўляюцца новыя ініцыятывы ў сферы сучаснага мастацтва і культуры: музычныя і тэатральныя фестывалі, літаратурныя і мастацкія праекты ды конкурсы, фестывалі незалежнага кіно. На жаль, слабаразвітае інфармацыйнае поле і пэўная раз’яднанасць сярод артыстычнага кам’юніці не спрыяе ўзнікненню буйных супольных праектаў, якія ажыццяўляюцца культурнымі агентамі як ўнутры краіны, так і па-за яе межамі, калі ў большасці краін-суседзяў ужо існуюць прафесійныя саюзы, якія спрыяюць арганізацыі актыўнай партнёрскай дзейнасці.

Таму важнай мэтай для нас стала стварэнне камунікатыўнай платформы, на базе якой кожны ўдзельнік змог бы падзяліцца унікальным вопытам, атрымаць неабходную інфармацыю, рэсурсы, азнаёміцца з культурнымі праектамі, якія рэалізуюцца ў іншых гарадах.

Давайце даведаемся больш адзін пра аднаго для дасягнення агульных мэтаў!

Тэма семінара: Фінансавая устойлівасць культурных арганізацый і ініцыятыў у Беларусі.

Галоўнымі задачамі семінара з’яўляюцца:

-выяўленне актыўных аператараў культуры ў краіне, пошук і ўсталяванне кантактаў паміж менеджэрамі, якія працуюць у рэгіёнах Беларусі, умацаванне партнёрскіх узаемаадносін менеджэраў культуры ўнутры краіны;

-абмен вопытам у сферы пошука партнёраў і спонсараў для рэалізацыі супольных праектаў;

-маніторынг узроўня адукацыі ў сферы кіравання культурнымі праектамі ў Беларусі, выяўленне патрэбы павышэння ўзроўня прафесійнай падрыхтоўкі культурных агентаў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі культурных ініцыятыў з усёй Беларусі. Пры жаданні выступіць з прэзентацыяй Вашага праекта ў рамках семінара, неабходна запоўніць анкету. Адбор спікераў будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Анкету можна знайсці на сайце галерэі або на старонцы праекта ArtPlatform у facebook і адправіць да 15 студзеня 2013 года на электронны адрас info@ygallery.by з пазнакай ArtPlatform.

Удзел бясплатны.

http://adukacyja.info/news/interesting/953-miznarodny-seminar.html

Время события: 
Пятница, Январь 25, 2013 - 01:00 до Воскресенье, Январь 27, 2013 - 01:00
Место: 
Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

MeetupLab 22.07

Опубликовано: 22.7, 2012 -- Gleb

Встречаемся в воскресенье, чтобы часа два пообщаться про веб, культуру, мобильные технологии, хэндмэйд и другие вещи.

Основные темы: городская навигация (кейсы городов - Пермь, Киев, Львов...) и обсуждение, что можно улучшать в Минске

Планирование андроид-митапа

Подготовка к ретро-выставке и ретро-митапу

Работа над улучшением сайта митапбай

И другие темы, которые возникнут по ходу - про социальный инджиниринг, генетику и пр. радость.

До встречи!

Время события: 
Воскресенье, Июль 22, 2012 - 12:30 до 16:45
Место: 
CoffeeOn (ст.м Институт Культуры, ул. Суражская)
Тип события: 
Событие meetup.by
Категории: 

MeetupLab 06.05

Опубликовано: 4.5, 2012 -- admin

6 мая встречаемся в 13-00, чтобы часа два-три пообщаться про митапы, веб, культуру, мобильные технологии, хэндмэйд и другие вещи.

Ключевые темы:

  • Роботы и программирование для микропроцессоров: продолжаем хакать самоездящую платформу 4х4 с Ардуино на борту. Также если получится - обсудим и спланируем покупку 3D принтера RepRap http://reprap.org

  • Обсудим интересный формат - TechMeetups - расскажем о митапах, которые организуются в London Silicon Roundabout

  • Борьба с парковкой на тротуарах - мобильный апп с интеграцией карт - update.

  • Новые площадки для встреч и совместной работы и другие находки недели. Перспективы для хакерспейсов в Минске (продолжение).

  • Обсудим хэндмэйд-митап и митап про городскую навигацию.

Приходите со своими идеями. Приветствуются проекты и концепции с практическим применением, а также питчи некоммерческих проектов.

Время события: 
Воскресенье, Май 6, 2012 - 13:00 до 17:00
Место: 
Союз Дизайнеров, Брилевская 14
Тип события: 
Событие meetup.by
Категории: 
Subscribe to культура