Пра Правы Чалавека вы, хутчэй за ўсё, не пачуеце ва ўніверсітэтах і каледжах. Калі хочаце даведацца пра іх больш, пазнаёміцца з аднадумцамі і пакрыху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар у сваім горадзе: Магілёў — 11 чэрвеня, Гомель — 18 чэрвеня, Віцебск — 9 ліпеня.
У праграме семінара:
гісторыя і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека;
парушэнні правоў і механізмы іх абароны;
розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі;
паняцці талерантнасці, большасці і меншасці, свабоды.
Да ўдзелу запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя ва ўзросце да 35 гадоў уключна.
Даты і месцы правядзення:
Бліжэйшы семінар ў Магілёве пройдзе 11 чэрвеня. Заяўкі прымаюцца да 9 чэрвеня ўключна;
Семінар у Гомелі пройдзе 18 чэрвеня, заяўкі прымаюцца да 16 чэрвеня;
Семінар у Віцебску адбудзецца 9 ліпеня, дэдлайн падачы заявак – 7 ліпеня.
Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Бонус для ўдзельнікаў:
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях звяртацца на эл. адрас belmpd@gmail.com.
Падрабязней пра праект: Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.
http://adukacyja.info/a_post/pravy-chalavyeka-na-palcakh-2/