Лічбавая майстэрня. Буткэмп

Опубликовано: 6.2, 2017 -- karen_eliot

11 лютага Лічбавая майстэрня (it.falanster.by) збірае на БутКэмп валанцёраў, якія гатовы дапамагчы, і грамадскія ініцыятывы, якім неабходна дапамога ў фармуляванні сваіх айці-задач.

Кожная ініцыятыва, якая вызначылася са сваёй патрэбай, зможа прэзентаваць задачу, а айці-валанцёры - пракаментаваць яе, даць зваротную сувязь.

БутКэмп – гэта таксама шанец для ўдзельнікаў майстэрні развіртуаліцца, а ў ініцыятыў і валанцёраў знайсці партнёраў, якія дапамогуць вырашыць айці-задачу.

Падрабязней тут.

Запрашаем айці-валанцёраў! Для ўдзелу - запоўніце анкету.!

Даведка:

Лічбавая майстэрня – гэта месца, дзе лічбавыя валанцёры дапамагаюць грамадскім ініцыятывам, арганізацыям, альбо праектам палепшыць сваю інфраструктуру і ўзаемадзейнне з лічбавым светам. А таксама ЛМ – гэта пачынанне грамадскай арганізацыі Фаланстэр для развіцця лічбавага валанцёрства ў Беларусі.

Время события: 
Суббота, Февраль 11, 2017 - 11:00 до 15:00
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: