Последние новости

  • Адукацыйная вандроўка ў Налібокі

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    Актывісткі і валанцёркі грамадскіх арганізацый запрашаюцца ў адукацыйную вандроўку да Налібоцкай пушчы.

    Вітаюцца дзяўчаты, якія цікавяцца пытаннямі актыўнага ладу жыцця, экалогіі і прыроды, гендара, хто жадае праверыць свае сілы і паверыць у іх.

    Лакацыя – Налібоцкая пушча. Перыяд – 18-21 жніўня 2016 года.

    Чым будуць займацца?

    Падчас вандроўкі будуць выкарыстоўвацца метады нефармальнай адукацыі, outdoor education, глыбіннай экалогіі. Удзельніцы даследуюць стэрэатыпы і факты пра жаночы калектыў і яго магчымасці.

  • Heta Bealrus Dzietka шукае менеджэра праектаў

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    Heta Belarus Dzietka расце і таму шукае чалавека, які будзе развіваць праект разам з шыкоўнай камандай!

    Вы адкрыты да новых ідэй чалавек, якому падабаецца творчы і нават шалены падыход да працэсу? Вы хаціце развіваць беларускую мову і прасоўваць беларускую унікальнасць ў Беларусі і за яе межамі? Можаце добра арганізоўваць свой час і з’яўляецеся адказным чалавекам? Тады вы можаце быць менавіта тым, каго шукаюць Heta Belarus Dzietka!

    Падрабязнасці:

    -поўная занятасць;

    -месцазнаходжанне – Беларусь;

  • Канферэнцыя пра Беларусь ў Польскім інстытуце

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    Польскі інстытут у Мінску запрашае да ўдзелу ў навуковай канферэнцыі “Мінск і Міншчына пасля падзей 1921 года: лёсы людзей і краіны”.

    Канферэнцыя адбудзецца 13-14 верасня ў Мінску.

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29 жніўня 2016 года.

    Кантакты Інстытута:

  • Стажыроўка для студэнтаў у UNDP!

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    UNDP у Беларусі запрашае студэнтаў на стажыроўку.

    Працягласць стажыроўкі – мінімум 6 тыдняў, максімум – паўгады.

    Працоўныя мовы – русская і ангельская.

    Тыповыя заданні для інтэрнаў складаюцца з:

    -правядзення даследаванняў;

    -напісання дакументаў;

    -упарадкавання інфармацыі;

    -дапамогі ў арганізацыі канцерэнцый, форумаў ды іншых супольных івэнтаў;

    -публікацыі гісторый / лепшых практык.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Айці-валанцёры выходзяць на дапамогу грамадскім ініцыятывам

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    Каманда Лічбавай майстэрні запрашае ініцыятывы, арганізацыі, суполкі, якім неабходна палепшыць свае лічбавыя кампетэнцыі або інфраструктуру, сфармуляваць свае айці-патрэбы.

    Майстэрня прапануе запоўніць нескладаную анкету, дзе неабходна пазначыць асноўныя моманты вашых задач.

    Што далей?

    Пасля атрымання вашай заяўкі каманда абірае найбольш цікавую для яе задачу і выконвае. Калі ёй не хапае сілаў на гэту задачу, яна шукае ў базе айці-валанцёра і прапаноўвае яму (ёй) гэтае заданне.

  • Адпачынак і адукацыя ў адным месцы!

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    14 жніўня адбудзецца “EduWeekend Remara” – першы і адзіны адукацыйны фэст у Беларусі, які праводзіцца з 2014 года.

    Месца: хутар “Шабли”, Валожынскі раён, Мінская вобласць.

    EWR – гэта аб’ядананне цікавых лекцый і добрага адпачынку на працягу цэлага дня. Сёлета вас чакаюць 6 лекторыяў: арт-актывізм, будучыня адукацыі, вольнае грамадства, грошы і людзі, дзяржава і палітыка, новыя медыя.

  • Навучальны курс для гродзенскіх адукатараў

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці.

    Калі і дзе: з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

    На працягу курса ўдзельнікі:

    -пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі;

  • Liberal Arts шукае рухавікоў!

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    Ужо ў трэці раз праект нефармальнай адукацыі Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі набірае студэнтаў.

    Зараз прапаноўваецца 5 напрамкаў (канцэнтрацый):

    -Сучаснае грамадства, этыка і палітыка;

    -Масавая культура і медыа;

    -Публічная гісторыя;

    -Інтэрн’т і грамадства;

    -Сучаснае мастацтва і тэатр.

    Фінансавыя ўмовы

    25 лепшых кандыдатаў атрымаюць 100 % зніжку, за вылікам толькі арганізацыйнага ўнёску (35 USD). Кошт для іншых – 45 USD / месяц.

  • Два месяцы крэатыву – стажыроўка ў Прэс-клубе

    Опубликовано: 28.7, 2016 -- pasha

    Прэс-клуб Беларусь запрашае на стажыроўку цягам жніўня-верасня 2016 года.

    Што прапануюць: цікавую працу ў крэатыўнай камандзе на сучаснай нефармальнай пляцоўцы ў цэнтры Мінска, удзел у распрацоўцы новых праектаў і магчымы далейшы ўдзел у іх рэалізацыі. Прафесійны рост і набыццё каштоўнага досведу і новых кантактаў. Часавы перыяд: 2 месяцы (жнівень-верасень).

Страницы