БАЖаўскі курс па сацыяльных сетках

Опубликовано: 16.1, 2016 -- pasha

Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі – пра гэта распавядзе новы курс БАЖу “Сацыяльныя сеткі – компас журналіста”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, якія вядуць свае акаўнты ў сацыяльных сетках, а таксама SMM-мэнэджары рэдакцый СМІ.

Асаблівая ўвага будзе накіравана на распрацоўку стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі для кожнага ўдзельніка:

-прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі;

-стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках;

-асаблівасці размяшчэння рэкламы ў сацсетках;

-мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;

-пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;

-аналіз эфектўнасці працы для SMM-спецыяліста.

Пасля сканчэння курсу слухачы будуць ведаць:

-Якімі бываюць сацыяльныя сеткі і навошта журналісту здабываць у іх пастаянную прапіску?

-Як скарыстаць сацыяльныя сеткі для збору эксклюзіўнай інфармацыі ды праверкі фактаў?

-Як прасоўваць у сеціве свае тэксты, фота і відэа (SMM)?

-За што адказвае SMM-мэнэджар у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэры ацэнкі яго працы?

-Як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках?

-Як даведацца якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі?

-Якія сёння назіраюцца трэнды SMM у Беларусі?

-Як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі?

-Як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта?

-Як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках?

-Што нясуць SMM-мэнэджару папраўкі ў закон «Аб СМІ», якія ўступілі ў дзеянне з 1 студзеня 2015 года?

Курс «Сацыяльныя сеткі – компас журналіста» максімальна арыентаваны на практыку, прадугледжвае вялікі аб’ём самастойнай працы ўдзельнікаў.

Галоўны трэнер курса — медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Дэталі курсу

«Сацыяльныя сеткі — компас журналіста» стартуе 23 студзеня 2016 года ў Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 19 сакавіка 2016 года ў Вільні.

Курс складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера.

Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 11:00 да 14:00.

Удзельнікі будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас курсу.

Неабходныя дакументы:

-кароткі расповед пра сябе;

-абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе;

-просьба АБАВЯЗКОВА даць у заяўцы спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках, а таксама ацаніць свой узровень валодання тэхналогіямі працы ў сацыяльных сетках па шкале ад 1 (найніжэйшы ўзровень) да 5 (найвышэйшы ўзровень).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас baj@baj.by (з пазнакай «SMM»).

Дэдлайн – 19 студзеня 2016 г.

http://baj.by/be/content/sacyyalnyya-setki-kompas-zhurnalista-da-19-studzenya

http://adukacyja.info/naviny/bazhawski-kurs-pa-sacyyalnykh-syetkakh/