Culture

Minsk Music Tech 2016

Опубликовано: 21.11, 2016 -- dmsukhotski

Minsk Music Tech 2016 - это мероприятие для музыкантов, инженеров и программистов, рассчитанное на 48 часов, c пятницы по воскресение. Это время отведено участникам для того, чтобы они могли презентовать бизнес идеи, получить экспертное мнение менторов, услышать отзывы инвесторов, сформировать команду - и в результате представить рабочую версию или прототип своего проекта.

Хакатон Minsk Music Tech станет первым специализированным музыкальным software/hardware хакатоном в Беларуси.

Чего ждать от хакатона Minsk Music Tech и как это работает:

Мероприятие начнется с конференции в пятницу в !!15.00!!. Сам же хакатон начнется в 18:00.

Все участники соберутся вместе в большом зале Бизнес-инкубатора ПВТ, чтобы поделиться со сцены своими идеями (будет озвучено около 30-40 идей). После питч-сессии каждый участник сможет выбрать понравившуюся идею и присоединиться к какой-либо из команд. Для того, чтобы создать прототип у каждой команды в распоряжении будет 48 часов. На разных этапах работы команды смогут получить советы и экспертные оценки от менторов.

Соревнование будет проходить по темам:

  • Музыка как поле экспериментов;

  • Музыка как часть культуры;

  • Музыка как бизнес;

  • Музыка как образование будущего.

Minsk Music Tech отличается от других хакатонов музыкальной направленностью. Команды получат возможность найти единомышленников в своих музыкальных начинаниях на любые околомузыкальные темы: аудио, приложения, хардвер, билетные системы, музыкальные инструменты, примочки, плагины и т.д.

Будем рады увидеть в командах:

  • Музыкантов

  • DJs

  • Звукорежиссеров

  • Видео-дизайнеров

  • Веб-дизайнеров/Front-End разработчиков

  • Back-End/ Mobile разработчиков

  • Специалистов по маркетингу и продажам

  • Предпринимателей и мечтателей

  • Инженеров

Зарегистрироваться для участия можно на сайте Minsk Music Tech Участие бесплатное, но регистрация крайне желательна!

В бизнес-инкубаторе ПВТ будет достаточно столов, интернета, чая и бутербродов для продуктивной работы, а также менторские сессии для ваших проектов и возможность остаться на ночь.

Берите с собой компьютеры/наушники/комбики/пульты/спальники, заряд бодрости и энтузиазма.

Время события: 
Пятница, Ноябрь 25, 2016 - 15:00 до Воскресенье, Ноябрь 27, 2016 - 20:00
Место: 
Бизнес-инкубатор ПВТ (ул. Академика Купревича д.1, корп.5)
Тип события: 
Внешнее событие

Працаваць тэатральна: трэнінг ад БАСС

Опубликовано: 1.3, 2016 -- pasha

Братэрства арганiзатараў студэнцкага самакiравання БАСС запрашае на першы ў гэтым годзе трэнiнг па выкарыстанні тэхналогii “форум-тэатр”.

Час – 5-6 сакавiка 2016 (субота – нядзеля), лакацыя – Мiнск, вул. Старынаўская 15 (ст.м. Уручча).

Мэта трэнiнгу – тэарэтычная падрыхтоўка ўдзельнiкаў да самастойнай працы ў якасцi джокераў, вядучых, якiя выкарыстоўваюць тэхналогiі “тэатр прыгнечаных” i “форум-тэатр”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто мае цікавасць да методыкi “форум-тэатраў”.

Удзел у тренiнгу дазволiць вам:

-даведацца пра асаблiвасцi тэхналогii “тэатр прыгнечаных”;

-навучыцца асновам фасiлiтацыi на прыкладзе работы джокера;

-даведацца пра этапы падрыхтоўкi форум-пастаноўкi;

-зладзіць форум-пастаноўку на абраную тэму;

-атрымаць магчымасць выступiць i паказаць п’есу на сцэне Цэнтра сучасных мастацтваў перад вялiкай аўдыторыяй (у сакавiку);

Умовы трэнiнгу

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, кампенсуюць кошты квiткоў, а таксама прадастаўляюць пражыванне, калі гэта неабходна.

Трэнеры:

Павал Махiнаў – джокер, каардынатар адукацыйнай майстэрнi “Студэнцкi форум-тэатр”;

Палiна Мiхайлоўская – джокер, валанцёрка New Faces, суаўтар метадычных выданняў па форум-тэатры ў Беларусi, куратар сайта www.forumtheatre.by.

Для ўдзелу ў трэнiнгу запоўнiце анкету па спасылцы. Дэдлайн – 1 сакавіка, 23:00.

Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.

http://adukacyja.info/naviny/pracavac-teatralna-navuchyc-treninh-ad-bass/

Категории: 

Жывая бібліятэка запрашае на першую сустрэчу ў новым годзе

Опубликовано: 30.1, 2016 -- pasha

Калі вы ніколі не былі на Жывой бібліятэцы, то гэта ўдалая магчымасць паспрабаваць штосьці новае ў новым годзе. Калі ж вы пастаянны чытач – прыходзьце за новымі гісторыямі, бо спіс кніг заўсёды дапаўняецца.

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне”, калі надыходзіць час сесіі.

Гэтым разам бібліятэка адбудзецца ў суботу 30га студзеня ва ўтульнай кнігарні «Галіяфы» (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6) з 13:00 да 17:00.

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамадскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”. Імпрэза адбываецца ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Арганізатары заўсёды радыя новым людзям у камандзе! Калі вы жадаеце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце ў асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках або на адрас mshtrahova@gmail.com.

За анонсамі можна сачыць у сацсетках ВК і FB– хутка з’явіцца спіс кніг.

http://adukacyja.info/naviny/zhyvaya-bibliyateka-zaprashaye-na-pyershuyu-sustrechu-w-novym-hodzye/

Время события: 
Суббота, Январь 30, 2016 - 13:00 до 17:00
Место: 
Мінск, вул. Старавіленская, 6
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

Застацца жывой у бібліятэцы

Опубликовано: 27.11, 2015 -- pasha

На выходных апошнія восеньскія Жывыя бібліятэкі пройдуць адразу ў трох гарадах.

Мерапрыемствы будуць праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Удзельнікам можа стаць кожны, уваход вольны для ўсіх ахвотных.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і часам нават атрымаць слушную параду.

Расклад мерапрыемстваў:

28 лістапада

г. Віцебск, вул. Камсамольская 32, Арт Паб “Torwald”, 13:00-17:00

Кантактная асоба: Вольга, +375291870686, shyfliadka@gmail.com;

г. Магілёў, вул. Ленінская 7, антыкавярня “Чердак” (апошні 3 паверх), 13:00-17:00

Кантактная асоба: Марына, +375 29 3797328, mshtrahova@gmail.com

29 лістапада

г. Гомель, пл. Перамогі 2а, 13:00-17:00

Кантактная асоба: Марыя, +375891741284, maria.lukashuk.91@gmail.com

Усе апошнія навіны можна знайсці ў агульнай суполцы Жывой бібліятэкі ў ВК і FB.

http://adukacyja.info/naviny/zastacca-zhyvoy-u-bibliyatecy/

Категории: 

Сацыяльная інклюзія праз творчасць: семінар шведскага эксперта

Опубликовано: 11.9, 2015 -- pasha

6 верасня ў галерэі TUT.BY адбудзецца семінар “Сцэнічнае мастацтва як прылада дасягнення сацыяльнай інтэграцыі”.

Кіраўнік Share Music Sweden Сафія Александэрссон распавядзе пра

дзейнасць культурнай арганізацыі;

лепшыя практыкі па інклюзіі людзей з асаблівымі патрэбамі праз творчую самарэалізацыю.

Мэта семінару – абмяняцца ведамі і досведам аб прафесійных метадах творчай працы з інтэграванымі групамі.

Час, калі адбудзецца мерапрыемства, – 9.00-12.00. Месца – галерэя TUT.BY, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх.

http://adukacyja.info/a_post/sacyyalnaya-inklyuziya-praz-tvorchasc-syeminar-shvyedskaha-ekspyerta/

Категории: 

Праграма па арт-тэрапіі

Опубликовано: 11.9, 2015 -- pasha

Інстытут культуры Беларусі абвяшчае набор на павышэнне кваліфікацыі па праграме «Сучасная арт-тэрапія: падыходы і тэхнікі».

Праграма разлічана на

-спецыялістаў і работнікаў сферы культуры і мастацтва;

-а таксама ўсіх, хто цікавіцца ўплывам мастацтва і творчасці на чалавека і развіццём крэатыўных здольнасцей асобы.

Міждысцыплінарны модуль дэманструе гісторыю лячэбнага ўздзеяння працэсу мастацкай творчасці на чалавека ад старажытнага свету да эксперыментальных даследванняў пачатку XX стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца сучаснаму стану, тэрапеўтычным магчымасцям, методыкам і інавацыйным кірункам арт-тэрапіі.

Тэрміны правядзення заняткаў: 28 верасня – 2 кастрычніка 2015 года.

Праграма навучання разлічана на 40 гадзін.

Фінансавыя ўмовы

Кошт навучання – 1.485.000 руб.

Па заканчэнні навучання слухачам выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору і сертыфікат.

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна патэлефанаваць па адным з наступных нумароў:

8 (017) 266 27 20; 8 (017) 267 16 51;

+375 (029) 709 27 14; +375 (029) 165 50 02; +375 (029) 710 81 65.

Кантактны e-mail inbelkult-kafedra@yandex.ru.

Падрабязнасці ў далучаным файле.

http://adukacyja.info/a_post/prahrama-pa-art-terapii/

Категории: 

Канферэнцыя пра дзіўнае ў мове, літаратуры, культуры

Опубликовано: 2.9, 2015 -- pasha

Канферэнцыя, якая пройдзе 5-7 лістапада 2015 года ў Варшаве (Польшча), запрашае даследчыкаў, каб расказаць пра звышнатуральнае ў мове, літаратуры, культуры.

Прыкладныя напрамкі дыскусіі і дакладаў:

-дзіўныя геаграфіі;

-дзіўныя тэхналогіі;

-дзіўныя і візуальныя тропы;

-звышнатуральнае і посткаланіялізм;

-дзіўнае і квір-даследаванні.

Арганізатары таксама вітаюць уласныя прапановы ўдзельнікаў і запрашаюць даследчыкаў з розных сфер: псіхалогіі, сацыялогіі, антрапалогіі, літаратуры і лінгвістыкі.

Як падаць заяўку

Каб стаць удзельнікам, трэба даслаць апісанне дакладу (да 200 слоў) і кароткую біяграфію на адрас uncanny.conf@gmail.com.

Дэдлайн – 15 верасня 2015 г.

Лепшыя даклады будуць апублікаваны ў зборніку канферэнцыі.

Падрабязнасці – па спасылцы.

http://adukacyja.info/a_post/kanfyerencyya-pra-dziwnaye-w-movye-litaratury-kultury/

Категории: 

Вікіфікацыя ў Дзень ведаў

Опубликовано: 24.8, 2015 -- karen_eliot

У Дзень ведаў мы адмыслова збіраемся, каб абмеркаваць новыя магчымасці развіцця ведаў у сучасным грамадстве. І робім акцэнт на веды на беларускай мове.

А калі больш дакладна: Фаланстэр ладзіць сустрэчу і майстар-клас па Вікіпедыі 1 верасня, а 18.00, у Музеі гісторыі беларускага кіно.

Пытанні сустрэчы датычацца прынцыпаў працы Вікіпедыі, яе супольнасці, далейшага развіцця адкрытых праектаў. А таксама брашуры, якая будзе дапамагаць пачаткоўцам далучыцца да вікі-актыўнасці.

Падрабязней тут.

Время события: 
Вторник, Сентябрь 1, 2015 - 18:00 до 20:00
Место: 
Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова 4
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

Первый летний реалити-конкурс городских проектов #РазамМінск

Опубликовано: 23.7, 2015 -- pasha

талака

Платформа Talaka.by совместно с velcom и Onliner.by запустили первый летний реалити-конкурс городских проектов #РазамМінск.

Участвовать в нем могут проекты, направленные на улучшение социальной и культурной среды столицы. Победителей ждет призовой фонд в 2 000 долларов.

У вас есть идея для Минска? Как узнать, насколько она хороша и может ли выиграть в конкурсе? Или у вас нет идей, но есть горячее желание сделать что-то полезное для своего любимого города. Как правильно выбрать точку приложения своих усилий?

Мы поделимся социальными технологиями Talaka.by, которые применимы не только для поиска эффективных идей, но вовлечения жителей города. Во время практической части мастер-класса мы сначала определим болевые точки жителей города. Затем обозначим общегородские проблемы и в итоге перейдем к поиску эффективных решений.

Если вы загорелись желанием выиграть приз, но совсем не представляете, что такое городские проекты и как их придумывают, приходите 23 июля на специальный мастер-класс «Как придумать крутую идею для города и собрать единомышленников?».

Программа встречи:

  1. Информация о конкурсе и ответы на вопросы.

  2. Выведение критериев проходных идей в конкурсе #ВместеМiнск.

  3. Лекция “Вовлечения горожан: технология и приемы”.

  4. Практика в группах “Отработка технологии и генерация идей”.

Вход свободный! Однако просим предварительно зарегистрироваться: http://goo.gl/forms/omb6yuokng

Мероприятие в социальных сетях:

ВКонтакте https://vk.com/event98264822

Facebook https://www.facebook.com/events/851460228283238/

Время события: 
Четверг, Июль 23, 2015 - 18:30
Место: 
Минск, ул. Фабрициуса, 4 (безнес клуб IMAGURU)
Тип события: 
Внешнее событие
Категории: 

Семінар-майстэрня: як культура трансфармуе соцыум

Опубликовано: 15.7, 2015 -- pasha

ЕўраБеларусь запрашае актывістаў і лідараў беларускіх культурніцкіх арганізацый прыняць удзел у адмысловым выязным семінары-майстэрні “Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і нявыкарыстаныя магчымасці”.

Семінар адбудзецца 14-16 жніўня 2015 г. на базе пад Менскам.

Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах майстэрні:

-культурная разнастайнасць, доступ да аўдыторыі, ахова і ревіталізація культурнай спадчыны;

-роля і месца культуры ў агульных працэсах трансфармацыі грамадства і грамадзянскай супольнасці;

-выкарыстанне Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» i iншых мiжнародных механiзмаў як сродка грамадскага кантролю і ўплыву на палітыку ў сферы культуры;

-актуальныя інавацыйныя сродкі дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія могуць быць запатрабаваныя і эфектыўныя ў беларускай сацыяльна-культурна-палітычнай прасторы;

-магчымасці распаўсюду інфармацыі і выхаду на шырокія мэтавыя групы;

-праектнае планаванне і праектны мэнэджмент для суб’ектаў сферы культуры.

Падчас семінара-майстэрні будуць арганізаваныя майстар-класы, экспертныя сустрэчы і дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі грамадскага сектару і культурніцкай сферы ў Беларусі.

Удзельнікі семінара-майстэрні:

-прадставяць свае ідэі і бачанне рэформ і дзеянняў сродкамі культуры на карысць беларускага грамадства;

-распрацуюць папярэднія ідэі праектаў і абмяркуюць іх з адпаведнымі экспертамі;

-больш глыбока азнаёмяцца і засвояць магчымасці канвенцыі ЮНЕСКА і яе рэгулярнага маніторынгу;

-пабудуюць сваю сетку прафесійных кантактаў з арганізацыямі і экспертамі, што працуюць у разнастайных полісі зонах беларускай культурніцкай прасторы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, праезд.

Ахвотныя да ўдзелу ў семінары-майстэрні мусяць даслаць да 3 жніўня 2015 г. запоўненую анкету-заяўку на адрас eurobelkultura@gmail.com.

Падрабязнасці на сайце eurobelarus.info.

http://adukacyja.info/a_post/syeminar-maysternya-yak-kultura-transfarmuye-socyum/

Категории: 

Страницы

Subscribe to Culture