TED — Ідэі маладых, вартыя распаўсюду

TEDxYouth@Hrodna запрашае да супрацы. TED – гэта недзяржаўная арганізацыя, прысвечаная распаўсюду ідэй, звычайна ў форме кароткіх, моцных прамоў (да 18 хвілін).
Распачалося ўсё ў 1984 як канферэнцыя, на якой сустрэліся тэхналогія, забавы і дызайн (адтуль TED: Technology, Entertainment and Design ). Сёння TEDwww.ted.com існуе больш чым на 100 мовах і прысвечаны разнастайным тэмам – ад навукі да бізнэса і глабальных праблемаў. Апантаныя TEDстары вераць ў тое, што ідэі могуць змяняць адносіны, жыцці і, адпаведна, свет. Галоўная мэта і пытанне: Як можна найлепш распаўсюдзіць годныя ідэі?
Што такое TEDx?
Тое ж самае, што і глабальны TED, толькі для пэўнай мясцовай супольнасці. Вядома, тут прамоўцы будуць казаць пра лакальныя праблемы і ініцыятывы, але ў той жа час гэта можа быць нечым шматбаковым, шырокім, з асобамі з абсалютна розных сфераў жыцця. TEDx – выдатная мажлівасць падзяліцца новымі ідэямі, натхніць і праінфармаваць, натхніцца і авалодаць інфармацыяй у рамках канкрэтнай супольнасці.
TEDx арганізоўваецца мясцовымі валанцёрамі, і як і любая TED імпрэза, не носіць камерыцыйнага, рэлігійнага або палітычнага характару.
Што такое TEDxYouth?
Моладзевая падзея – адзін з самых творчых тыпаў TEDx, бо арганізавана і накіравана на моладзь і дзяцей. Як можна здагадацца, такія імпрэзы – сапраўднае свята фантазіі і весялосці.
Што такое TEDxYouth@Hrodna?
Усё, што вы пабачылі вышэй, плюс гарадзенскі каларыт.
Каго шукаем?
Валанцёраў: дызайнераў, тэхнікаў, піяршчыкаў і SMMшчыкаў, перакладачоў, выкладачоў аратарскага майстэрства, вядучых, любое іншае – усіх можна без досведу працы.
Прамоўцаў: гарадзенскую моладзь з ініцыятывамі і ідэямі, вартымі распаўсюду. Не трэба быць прафесійным прамоўцай, мы дапаможам! Галоўнае – свежыя ідэі.
Партнэраў: арганізацыі, бізнэс, CМІ, прыватныя асобы – усіх, хто гатовы дапамагаць маральна, матэрыяльна і інфармацыйна і гатовы да таго, што прамой рэкламы не будзе (паводле правілаў TEDx).
Гледачоў: фармат TEDx імпрэзы дазваляе прыняць да 100 гледачоў, мажліва ўваход будзе па квітках.
Калі і дзе?
Увосень (папярэдне 25 кастрычніка) ў Гродна (папярэдне ў Анты-Кафэ “Жывы Час”)
Навіны праекта:
Зацікавіліся? Пішыце на скрыню праекта tedxyouthathrodna@yahoo.com,